Віцебск: Тараса Сургана папярэдзілі, каб “сядзеў дома”

2010 2010-12-19T17:09:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/surgany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік віцебскай суполкі «Маладой Беларусі» Тарас Сурган паведаміў, што яму патэлефанавалі з Чыгуначнага РАУС, і прыгразілі: “будуць праблемы, калі не будзеш сідзець дома”. Супрацоўнік міліцыі, які тэлефанаваў, назваў пагрозу “прафілактычнай гутаркай”.

Тарас Сурган кажа, што каля дома, дзе ён жыве, ужо суткі дзяжурыць міліцэйская машына.  Уночы супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў правяралі, ці знаходзіцца ён дома. Цяпер, кажа Тарас Сурган, міліцыянты суправаджаюць іх з братам, Алегам Сурганам, па горадзе – сочаць, ці не паедуць яны ў Мінск на Кастрычніцкую плошчу.

Сёння зранку, гаворыць Тарас Сурган, яму па тэлефоне загадалі, каб у 17 гадзін ён з’явіўся ў міліцыю, аднак ён адмовіўся ісці туды без позвы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international