За кратамі ў Гародні апынуліся ўжо 14 грамадзка-палітычных актывістаў.

2006 2006-03-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 17 сакавіка, паводле артыкулу за дробнае хуліганства ў Шчучыне да 10 сутак адміністрацыйнага арышту быў засуджаны Васіль Бязьмен, актывіст партыі БНФ і выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча. Пасьля ператрусу, які ўчынілі ў мясцовай лякарні па месцы працы, Бязьмен быў прымусова завезены ў мясцовы РАУС. У судзе, нягледзячы на абарону адваката і праўдзівыя паказаньні некалькіх сьведак - калег па працы, Бязьмена засудзілі за тое, што ён лаяўся матам. Суддзя Шчучынскага раённага суду Тамара Богдан (дарэчы, жонка сумнавядомага Віктара Богдана - дырэктара праўладнага Дому польскага) "паверыла" сьведчаньням міліцыянта і яшчэ аднаго чалавека, якога прывезьлі ў суд п’яным. У Гародні ў той жа дзень быў затрыманы Валер Кісель, сябра Рады Гарадзенскай арганізацыі БНФ і гарадзкога штабу Мілінкевіча. Яму прысудзілі 3 сутак адміністрацыйнага арышту. За кратамі ў Гародні апынуліся ўжо 14 грамадзка-палітычных актывістаў. Па некаторых зьвестках, стан здароўя Андрэя Пачобута, які трымае сухую галадоўку, значна пагоршыўся. Акрамя Пачобута, галадоўку трымае таксама Віктар Сазонаў, які п’е толькі ваду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства