Мінск: Колькасць выбаршчыкаў імкліва вырасла за 5 дзён

2010 2010-12-19T15:51:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pracentyrastuc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да правабаронцаў патрапілі вынікі падліку колькасці выбаршчыкаў у розных раёнах Мінска і колькасці тых, хто прагаласаваў на ўчастках на 10 гадзін 19 снежня і, адпаведна, быў унесены ў дадатковы спіс.

Цікава, што ў некаторых месцах прагаласаваўшых атрымалася чамусьці нашмат больш, чым абяцала быць з пачатку, згодна са спісамі, што меліся.

Як паведаміла сябра Мінскай гарадской выбарчай камісіі Галіна Сямдзянава, афіцыйныя лічбы пра колькасць выбаршчыкаў паступалі з участковых камісій двойчы. Першы раз гэта былі дадзеныя на 10 гадзін раніцы 14 снежня, другі – на такі самы час 19 снежня. Такім чынам, адноўленыя звесткі ўключылі ў сябе колькасць выбаршчыкаў, што прагаласавалі датэрмінова і цягам  першых дзвюх гадзін асноўнага дня галасавання.

Вось як выглядае розніца паміж спісамі выбаршчыкаў напачатку першага дня галасавання і колькасцю прагаласаваўшых на раніцу 19 снежня. То бок, фактычна гэта колькасць людзей, якія ўнесены ў дадатковыя спісы па Мінску. Звесткі пададзены па кожным раёне сталіцы асобна.

 Заводскі раён         +1333

Ленінскі раён          +161

Маскоўскі раён       +1871

Кастрычніцкі раён  +1144

Партызанскі раён    + 2965

Першамайскі раён   +655

Савецкі раён             +36

Фрунзенскі раён      +185

Цэнтральны раён    +1245     

“Колькасць выбаршчыкаў рэзка ўзрасла, - каментуе сітуацыю Галіна Сямдзянава. – Насельніцтва ўвесь час змяняецца. Людзі паміраюць і нараджаюцца. Калі паміраюць, яны ўжо не павінны быць выбаршчыкамі. Калі нараджаюцца, то ім да ўдзелу ў выбарах яшчэ далёка. Калі людзі прыязджаюць да сваякоў ці на новае месца жыхарства, то ў спіс яўна патрапляюць тыя, хто прыехаў сюды не 4-5 дзён таму. На тое, каб зверыць усе спісы выбаршчыкаў, быў час да 14 снежня. Адкуль тады ўзялася такая вялікая колькаць новых людзей, незразумела”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international