Орша: Назіральнікі не пацвярджаюць лічбы гаркаміссіі па датэрміновым галасаванні

2010 2010-12-19T15:32:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежныя назіральнікі ў Оршы вядуць назіранне на 29 участках з 62. Гэтыя 29 участкаў абраны выпадковым чынам, яны раўнамерна размешчаны па розных раёнах горада.

Пры аналізе вынікаў яўкі на датэрміновае галасаванне адкрываецца цікавая карціна. Па ўчастках, дзе прысутнічаюць назіральнікі, сярэдняя яўка атрымліваецца 27,0%. Па участках, дзе няма незалежных назіральнікаў, сярэдняя яўка - 32,9%. У цэлым па Оршы - 30,8%. Такім чынам, выходзіць, што на ўчасткі, дзе няма назіральнікаў, прыйшло амаль на 6% больш выбаршчыкаў, чым на ўчасткі з назіральнікамі. Гэта прыкметнае адрозненне не можа не выклікаць сумневаў у аб'ектыўнасці вынікаў датэрміновага галасавання.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international