Салігорск: Старшыня камісіі пагражае назіральнікам

2010 2010-12-19T14:22:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/draka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Салігорскім выбарчым ўчастку №9 цягам двух дзён назіралася велізарнае разыходжанне дадзеных камісіі і назіральнікаў па лічбах прагаласаваўшых. Публікацыя дадзенай інфармацыі ў СМІ прывяла да неадэкватных паводзінаў старшыні ўчастковай камісіі №9, дырэктара школы №3, Анатоля Самуйлава. 

Доўгатэрміновы назіральнік Л.Мархотка асабіста наведаў дадзены ўчастак у пятніцу 18-га снежня:

- Старшыня камісіі Самуйлаў паводзіў сябе вельмі нават не эмацыянальна, а наўпрост агрэсіўна. З яго вуснаў у мой бок гучала адкрытая абвінаваўчая рыторыка: "Да я! Да вас!". Пад гэткім жа прэсінгам ўвесь дзень знаходзіліся назіральнікі на ўчастку. Пустыя, але вельмі непрыемныя пагрозы і абяцанні звярнуцца ў пракуратуру. Такая нервовая рэакцыя можа быць толькі пацверджаннем таго факту, што ўкідыванне бюлетэняў на дадзеным участку насамрэч мела месца.

Па фактах завышэння рэальнай лічбы прагаласаваўшых на дадзеным участку праваабаронца накіраваў адпаведныя скаргі пракурору Салігорскага раёна і ў тэрытарыяльную камісію. Аб агрэсіўных паводзінах старшыні ўчастковай камісіі А.Самуйлава таксама было паведамлена прадстаўнікам місіі БДІПЧ АБСЕ у рэгіёне.

Варта адзначыць, што ў апошні, пяты, дзень датэрміновага галасавання колькасць прагаласаваўшых на ўчастку №9, па дадзеных незалежных назіральнікаў, дакладна супала з дадзенымі камісіі за гэтыя суткі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international