Выбары ў Гомелі: Мёртвыя душы ў спісах, канцэрты і дэгустацыі

2010 2010-12-19T13:40:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На ўчастку №60 Савецкага раёна Гомеля, размешчаным ў гімназіі №51, выбаршчыкі выявілі ў спісах «мертвыя душы», то бок у спісы былі ўключаны нябожчыкі. Таксама, як паведаміў правабааронцам жыхар Гомеля Ўладзімір Чуйкоў, у спісах ёсць і тыя, хто прапісаны, але даўно не жыве па месцу прапіскі, і тыя, хто на дадзены момант знаходзіцца ў ЛПП.

А тым часам на участках ідзе масавае гулянне — праходзяць дэманстрацыі фільмаў, выступаюць дзеці, сваю прадукцыю прапаноўвае сеткавы макертынг - «Мэры Кей» і «Арыфлэйм». На ўчастках у Чыгуначынм раёне праходзяць дэгустацыі, і выбаршчыкі маюць цудоўную магчымасць пачаставацца задарма цукеркамі, сокамі, чыпсамі.

Дарэчы, створаныя «гульнявыя пакоі» для дзяцей попытам не карыстаюцца, як і кансультацыі спецыялістаў камунальных службаў і юрыстаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international