Новыя затрыманні журналістаў

2006 2006-03-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 сакавіка міліцыя затрымала яшчэ траіх журналістаў: у Крычаве быў затрыманы галоўны рэдактар незарэгістраванай газеты "Вольны горад" Сяргей Няроўны, у Ваўкавывску - галоўны рэдактар "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч, а ў Мінску - пазаштатны карэспандэнт "Салідарнасці", актывіст незалежнага прафсаюзу РЭПАМ Іван Роман.

Пра І. Романа вядома толькі, што яго затрымалі людзі ў цывільным у офісе РЭПАМ і цяпер вязуць у Савецкае РУУС Мінска.
Сяргея Няроўнага (Крычаў) сёння раніцай выклікалі ў пракуратуру нібыта для размовы наконт яго заявы: журналіст прасіў вярнуць яму яго асабісты кампутар (які міліцыя забрала 15 сакавіка разам з усёй аргтэхнікай з кватэры заснавальніка і выдаўца "Вольнага горада" Уладзіміра Кудраўцава). Адразу ж пасля таго, як ён выйшаў з дома, да яго падбеглі міліцыянты, пасадзілі ў машыну і павезлі ў аддзел унутраных спраў. Сяргей Няроўны паспеў паведаміць па тэлефоне юрыстам БАЖ, што яго, хутчэй за ўсё, сёння ж будуць судзіць, але за што - ён на той момант не ведаў. Пасля гэтага тэлефонная сувязь з ім перарвалася.
Прыкладна па гэткім жа сцэнары ў Ваўкавыску міліцыя затрымала Андрэя Шантаровіча - галоўнага рэдактара "Местной газеты". Як паведаміла Радыё Свабода, на вул. Чырвонаармейскай да яго пад'ехала міліцэйская машына, з якой выйшлі два міліцыянты і затрымалі журналіста. Ён паспеў паведаміць па тэлефоне сябрам, што яго даставілі ў РАУС, і пасля гэтага сувязь з ім абарвалася.

Нагадаем, што аналагічным чынам на гэтым тыдні ў розных рэгіёнах Беларусі міліцыя затрымлівала яшчэ чатырох прадстаўнікоў недзяржаўнай прэсы: гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту; яго калегу Aндрэя Пачобута - на 5 сутак; Валерыя Шчукіна (затрыманага ў Віцебску) - на 7 сутак, Віктара Ярашука (Пінск) - на 5 сутак. Вядома, што А. Пачобут дагэтуль трымае сухую галадоўку, абвешчаную 14 сакавіка.

Прэс-служба ГА БАЖ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international