Вялікая Машчаніца: Міжнародны назіральнік незадаволены якасцю апячатання скрыні

2010 2010-12-19T11:19:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-skrynia-daterm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 снежня на Вялікамашчаніцкім выбарчым участку для галасавання № 17 Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці зарэгістраваўся міжнародны наразільнік з Расійскай федэрацыі. Ён наведаў Вялікамашчаніцкі выбарчы ўчастак разам з намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, старшынёй праўлення Нацыянальнага банка рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раісай Лычкоўскай.

Міжнародны назіральнік у цэлым застаўся задаволены арганізацыяй працы ўчастковай выбарчай камісіі, аднак выказаў здзіўленне нізкай якасцю адбіткаў пячатак, якімі была апячатана скрыня для датэрміновага галасавання.

Сітуацыю каментуе назіральнік пры Вялікамашчаніцкай камісіі для галасавання Барыс Вырвіч:

- Мжхнародны назіральнік з Расіі, якога завуць Уладзімір Пятровіч (прозвішча, на жаль, я добра не пачуў) наведаў Вялікамашчаніцкі ўчастак для галасавання дзесьці каля 17 гадзін вечара 18 снежня разам з намеснікам старшыні Магілёўскага абласнаго Савета дэпутатаў Раісай Лычкоўскай. Пасля сваёй рэгістрацыі ён звярнуў увагу на тое, што на скрыні для галасавання вельмі дрэнна бачны адбіткі пячаткі, якой апячатвалі скрыню. Прызнацца, я пасля абедзеннага перапынка сам не звярнуў на гэта ўвагу, аднак магу засведчыць, што ад пачатку датэрміновага галасавання адбіткі пячаткі былі бачны добра. Пасля заўвагі міжнароднага назіральніка я і сам заўважыў, што адна з пячатак крыху пашкоджана. Магчыма, гэта выпадкова адбылося пры пераносе скрыні для галасавання, аднак нельга выключаць і іншыя варыянты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international