Cветлагорск: Банкіры пералічваць грошы прапануюць першым Лукашэнку

2010 2010-12-19T10:53:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-bank-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўсіх аддзяленнях “Беларусбанка” г.Светлагорска вывешаны аб’явы аб магчымасці пералічэння грашовых сродкаў на рахункі кандыдатаў у прэзідэнты РБ. На першым месцы стаіць прозвішча дзеючага прэзідэнта. Сябра партыі левых «Справядлівы свет» Святлана Міхальчанка лічыць, што гэта парушае роўнасць кандыдатаў у прэзідэнты перад законам і патрабуе падаць іх у алфавітным парадку.

Яна накіравала адпаведную заяву ў раённую выбарчую камісію і дырэктару філіі №322 “Беларусбанка” па г. Светлагорску. “Прашу замяніць дадзеныя аб’явы на новыя, у якіх прозвішчы кандыдатаў у прэзідэнты будуць запісаны ў алфавітным парадку альбо па парадку нумароў рахунку”, - гаворыцца ў яе допісе.

У атрыманым 15 снежня адказе за подпісам выконваючай абавязкі дырэктара філіі №322 “Беларусбанк” Веранікі Ярашчук сцвярджаецца, што звесткі аб рэквізітах спецыяльных рахункаў кандыдатаў у прэзідэнты РБ абнаўляліся па меры паступлення інфармацыі аб адкрыцці рахункаў з цэнтральнага апарату ОАО “АСБ “Белурусбанк”. “На дадзены момант пасля адкрыцця рахункаў усімі кандыдатамі ў прэзідэнты РБ спіскі абноўлены, і прозвішчы кандыдатаў указаны па даце адкрыцця спецыяльных рахункаў для сбору ахвяраванняў”, - піша Вераніка Ярашчук.

Аднак, на зробленым намі фота, імя дзейнага прэзідэнта па-ранейшаму стаіць на першым месцы, хаця яго рахунак быў адкрыты пазней за ўсіх кандыдатаў - 30 лістапада. Адпаведна, ён павінен у спісе быць на самым апошнім месцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international