Мінск: Партыйнае назіранне пазбаўляюць сувязі

2010 2010-12-19T10:38:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла назіральнік Валянціна Свяцкая, увечары 18 снежня прапала мабільная сувязь з Сяргеем Калякіным, Аленай Скрыган, Аляксеем Елісеевым і Валерыем Ухналёвым – прадстаўнікамі кампаніі па назіранні за выбарамі ад дэмакратычных партый Беларусі “За справядлівыя выбары”.

Па словах назіральніцы, дазваніцца лідэрам партыйнага назірання стала немагчыма прыкладна з 19.15. Акрамя мабільнікаў, не адказвалі таксама і офісныя тэлефоны. “Некаторыя проста не бралі слухаўку, а калі я патэлефанавала А.Елісееву, то аўтаадказчык сказаў, што тэлефон часова заблакаваны”, -- кажа В.Свяцкая. 

У назіральнікаў і свякоў, якія не маглі дазваніцца партыйцам, спачатку была думка пра тое, што тых прэвентыўна затрымалі – такая мера, нагадаем, шырока выкарыстоўвалася па ўсёй краіне падчас мінулых презідэнцкіх выбараў.  

Аднак каля 20.30 ўдзельнікі кампаніі “За справядлівыя выбары” патэлефанавалі сваім калегам і родным самі і паведамілі, што іх “пакуль не захапілі”. Тым не менш, сотавыя тэлефоны лідэраў былі заблакаваны, а стацыянарныя офісныя сродкі сувязі не працуюць на прыем сігналу – то бок з офісу на завулку Калініна  пазваніць можна, а на офіс – не.  

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international