Бабруйск: Таісію Кабанчук выклікалі да пракурора

2010 2010-12-19T10:29:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabanczuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 18 снежня Таісію Кабанчук, давераную асобу Віталя Рымашэўскага, выклікалі да пракурора.

- Прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, начальнік аддзела правапарадку УУС гарвыканкама Андрэй Малахаў і намеснік начальніка УУС гарвыканкама Сяргей Малішэўскі, - распавядае Таісія Кабанчук. – Сказалі, што прынеслі павестку да выконваючага абавязкі пракурора Ленінскага раёна Аляксея Рудкоўскага, да якога мяне выколікаюць у якасці сведкі па адміністрацыйнай справе. Там пазначаны час, на 19.30. міліцыянеры сцвярджаюць, што я зараз, неадкладна, мушу з імі пайсці.

Таісія Кабанчук адмовілася ехаць да пракурора. Ёй стала вядома, што адміністрацыйная справа, па якой яе выклікаюць, звязаная з яе выказваннямі наконт плошчы падчас сустрэчы з Кастусёвым. На сустрэчы у той дзень з ідэалагічнага апарата прысутнічаў толькі Аляксандр Маркачоў. Мяркуецца, што адміністратыўная справа з'явілася з яго падачы.
- Я сказала на сустрэчы з Кастусёвым, "мужыкі, будзьце мужыкамі, і змяняйце сітуацыю рашуча", - працягвае распавядаць жынчына. - А яны прыпісалі мне, што я сказала пра 300 чалавек, якія гатовыя ехаць са мной на плошчу. Але такога не было.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international