Аршанскія камісіі завышаюць колькасць прагаласаваўшых датэрмінова

2010 2010-12-19T10:17:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pytalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сур'ёзныя разыходжанні па колькасці выбаршчыкаў, што прагаласавалі датэрмінова, выявіліся паміж дадзенымі назіральнікаў і афіцыйнымі лічбамі ўчастковых камісій.

Так, на выбарчым участку № 42 па горадзе Орша, размешчаным у школе № 13, за 17 снежня па дадзеных назіральнікаў прагаласаваў 101 чалавек, а па дадзеных участковай камісіі - 119. Яшчэ большая розніца ў лічбах па ўчастку № 12 у Оршы, які знаходзіцца ў 16-й школе. Назіральнікі налічылі за 4 дні 304 прагаласавваўшых, камісія - 320. І ўжо зусім значнае разыходжанне - па ўчастку № 16 (школа № 5). Па дадзеных назіральнікаў прагаласавалі 283 чалавекі, па дадзеных камісіі - 329.

Указаныя факты, па меркаванні саміх назіральнікаў, сведчаць пра тое, што некаторыя ўчастковыя камісіі імкнуцца завысіць колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international