Орша: Міліцыянер і ягоны правяраючы засталіся на ноч з урнай

2010 2010-12-19T09:38:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uchastak4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 17 снежня незадоўга да закрыцця выбарчага ўчастку № 13 па г. Орша, калі сябры камісіі ўжо збіраліся разыходзіцца дадому, на ўчастак прыйшоў невядомы мужчына ў цывільным.

"Дабры дзень, я - правяраючы вашага міліцыянера", - адрэкамендаваўся ён. Сяброў выбарчай камісіі такое тлумачэнне задаволіла, яны зачынілі ўчастак, на ноч з урнай засталіся міліцыянер і "яго правяраючы".

Назіральнікам на гэтым участку так і не ўдалося высветліць, якую арганізацыю прадстаўляў "правяраючы міліцыянера" і чаму ён разам з аб'ектам сваёй праверкі застаўся на ўчастку пасля яго закрыцця.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international