У Слоніме пракурор перасцярог актывіста ад удзелу ў мітынгу ў Мінску

2010 2010-12-19T09:03:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчэнні парушэння законнасці" атрымаў у суботу з Слонімскай раённай пракуратуры рэгіянальны каардынатар выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага па Слонімскім раёне Іван Бедка. 

Як паведамляе прэс-служба БХД, трое супрацоўнікаў у цывільным прывезлі Бедку паперу дахаты. Адзін з іх прадставіў пасведчанне супрацоўніка пракуратуры. У "афіцыйным папярэджанні" пракуратуры паведамляецца аб недапушчэнні парушэння артыкула 54.1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у якім абумоўліваецца парадак правядзення масавых мерапрыемстваў.
Слонімскі пракурор перасцярог актывіста ад удзелу ў мітынгу, які мае адбыцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы 19 снежня. У выпадку парушэння заканадаўства актывісту штаба Віталя Рымашэўскага пагражаюць штрафам або адміністрацыйным арыштам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international