Перадмітынговыя пагромы ў Менску набіраюць моц (аднаўляецца!)

2010 2010-12-18T21:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ploshchanezaliezhnasciminsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па апошніх дадзеных, супрацоўнікі міліцыі ў Менску спрабавалі ўламіцца ў кватэру да Тацяны Шапуцькі. У той жа час “пашпартны кантроль” уварваўся ў кватэру, дзе знаходзіліся актывісты Юльян Місюкевіч, Зміцер Ясевіч, разам са сваімі сябрамі з расійскай арганізацыі “Абарона”. Зараз сувязь з імі адсутнічае. Дагэтуль невядомы лёс Кастуся Жукоўскага, затрыманага сёньня. Дзяжурны па ГУУС Менску паведамляе, што інфармацый пра іх затрыманьне не валодае.

Таксама міліцыянты спрабавалі трапіць у жытло моладзевых актывістаў Змітра Хведарука, Міколы Дземідзенкі і Кацярыны Людвіг.

19-40. Кастуся Жукоўскага вызвалілі. У кватэры, дзе пражывае Юльян Місюкевіч, затрыманыя для падцверджаньня асобы  Вераніка Велігор, Зміцер Ясевіч ды іхнія сябры. Затрыманьнем кіраваў маёр міліцыі Булоўчын.

20-22. Актывіста “Маладога фронту” у Бабруйску Максіма Чарняка затрымалі на вуліцы. Міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі хлопца і паведамілі яму, каб не надумаў ехаць у Менск для ўдзелу ў масавай вулічнай акцыі ў дзень галасаваньня.

20-30. Радыё “Свабода” паведамляе, што міліцыянты затрымалі траіх – актывіста “Маладога фронту” Зьмітра Ясевіча і двух актывістаў антыфашысцкай моладзевай арганізацыі “Оборона” і журналістаў часопісу “Национальный контроль” Зьмітра Іванова і Максіма Пятровіча.

22-55. Міліцыянты працягваюць спробы патрапіць у кватэры актывістаў штабу кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева. Раней былі спробы зайсці ў кватэры Юрыя Фабішэўскага, Уладзіміра Кумца і Аляксандра Сергіенкі. Пасля прыйшлі і да Ігара Сімбірова. 

Як паведамляе zapraudu.info, каля 9-й вечара ў кватэру актывіста званілі невядомыя і патрабавалі адчыніць дзверы. Адзін з іх прадставіўся ўчастковым. Аднак Сімбіроў іх не ўпусціў. Міліцыя пагэтуль знаходзіцца ў пад'ездзе яго дома.

23-00. У мінскую кватэру Анатоля Міхнаўца, па месцы асноўнай рэгістрацыі, дзе жывуць яго бацькі, на працягу паўгадзіны ламіліся невядомыя ў міліцэйскай форме. Бацькі Анатоля не адчынілі дзверы, тады невядомыя пачалі грукаць да суседзяў. Суседзям яны патлумачылі, што шукаюць "грамадзян каўказскай нацыянальнасці" ў кватэры даверанай асобы кандыдата.

У Гомелі затрыманы кіраўнік Гомельскага абласнога штаба Віталя Рымашэўскага,давераная асоба Віталя Рымашэўскага Юры Клімовіч. Яго затрымалі на вуліцы ў Гомелі. Зараз Юры Клімовіч знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе Гомеля. На яго складаецца пратакол за лаянку. Суд прызначаны на 20 сьнежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international