viasna on patreon

17 сакавіка ў Мінску на кватэры затрыманы 6 моладзевых актывістаў

2006 2006-03-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі шасьцёх актывістаў апазыцыйных моладзевых рухаў Сяржука Салаша, Алеся Зарэмбюка, Юрася Карэтнікава, Зьмітра Мацельскага, Яўгена Скрабутана і Сяржука Кастыленку. Іх затрымалі ў кватэры на вуліцы Якуба Коласа. Пасьля ператрусу, пад час якога знайшлі некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, хлопцаў адвезьлі ў аддзел міліцыі Савецкага раёну. На ўсіх затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Паколькі іх да 18 гадзіны не прывезьлі ў суд, то не выключана, што хлопцаў да 20 сакавіка будуць трымаць у спэцпрыёмніку на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства