Гродна: Без даведкі пра датэрміновае галасаванне дактары адмовілі ў накіраванні ў дыспансер

2010 2010-12-18T18:58:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/urach.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалай Яўсей, незалежны назіральнік на участку №57 Ленінскага раёна г.Гродна, у адзін з дзён датэрміновага галасавання заўважыў, што скрыня для галасавання не адпавядае патрабаванням. Ён прапанаваў участковай камісіі зафарбаваць шрубы, якімі былі змацаваны яе бакавыя сценкі, паколькі яны лёгка адкручваліся. Камісія пагадзілася з гэтым. Аднак, на наступны дзень Мікалай Яўсей заўважыў, што фарбай замазалі толькі бачныя шрубы, а знізу ўсё засталося па-ранейшаму. З гэтай прычыны незалежны назіральнік падаў у камісію адпаведную скаргу.

Гэта не першае парушэнне на участку №57 Ленінскага раёна. Мікалай Яўсей зафіксаваў наступны факт: на ўчастак прыйшоў чалавек, які папрасіў выдаць яму даведку пра тое, што ён прагаласаваў датэрмінова. Выявілася, што без гэтай даведкі дактары адмовіліся даць яму накіраванне ў кардыялагічны дыспансер. Сама дзіўнае, што такую даведку грамадзяніну ўчастковая камісія выдала. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international