viasna on patreon

У Віцебску праўладных назіральнікаў навучылі “правільна адказваць”

2010 2010-12-18T18:22:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-zeliapau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На ўчастку №16 у Чыгуначным раёне Віцебска каардынатар руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў заўважыў “Памятку назіральніку”, змест якой уразіў актывіста. Паводле яго меркавання, памятка прызначана для назіральнікаў ад прадзяржаўных структур, бо ўтрымлівае адказы на пытанні, якія могуць паступіць “ад структур апанентаў”.

Невялікая брашурка напісана ў форме пытанняў і адказаў, распавядае Х.Жаляпаў. Сярод іх, напрыклад, такія.

-- Ёсць пытанне, да прыкладу, “Чаму Аляксандар Лукашэнка балатуецца чацверты раз”. Запланаваны адказ назіральніка мусіць быць такі: “А.Г.Лукашэнка балатуацца, таму што гэта не пярэчыць Канстытуцыі.” Ці напісана такое: “Калі ад іншага назіральніка ці структур апанентаў паступіць пытанне “Як вы ставіцеся да прапановы Уладзіміра Някляева наконт забеспячэння ўчасткаў празрыстымі скрынямі для галасавання?”, адказваць трэба так: “ Гэта не рэгламентавана выбарчым заканадаўствам. Скрыні для галасавання вырабляюцца такімі, які гэта ўзгоднена з выбарчымі камісіямі”. Ёсць і пытанне наконт экзіт-полаў: “Калі вы заўважыце, што нехта апытвае выбаршчыкаў каля выбарчага ўчастка,  вы мусіце заявіць, што гэта парушэнне, якое можна расцэньваць як незаконную агітацыю на выбарчым участку”.

Хрыстафор Жаляпаў мяркуе, што назіральнікаў ад “прадзяржаўных” партый і арганізацый спрабуюць выкарыстаць яшчэ і ў якасці агітатараў – каб яны давалі “правільныя” адказы ў складаных сітуацыях. “Памятка назіральніка”, кажа актывіст, -- гэта нейкая самадзейная творчасць невядомай структуры, якая месціцца на участку ў памяшканні спорткомплексу завода “Вістан”, і якую ўзначальвае дырэктар гэтага прадпрыемства, а ў камісію ўваходзяць спрэс яго падначаленыя. У раённай камісіі Чыгуначнага раёна Хрыстафору Жаляпаву сказалі, што пра такія памяткі нічога не ведаюць, і “цэнтралізавана” іх па ўчастках не распаўсюджвалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

ФОТА: Хрыстафор Жаляпаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства