І ў Віцебску агітуюць галасаваць за кандыдата №2

2010 2010-12-18T17:28:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ptushachka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” трапіў узор бюлетэня, размешчанага на выбарчых участках у Першамайскім раёне. На думку праваабаронцы Паўла Левінава, гэта “падказка, як трэба прагаласаваць правільна”.

Паводле ўзору бюлетэня, размешчанага ў кабінках для галасавання, “птушачка”стаіць насупраць кандыдата па прозвішчы Леаненка, і гэта другі кандыдат ў пераліку іншых.

- На гэтых выбарах другім у спісе прэтэндэнтаў  ідзе дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, - тлумачыць праваабаронца Павел Левінаў. – І прозвішча “Леаненка” – сугучнае. Я памятаю, што на мінулых прэзідэнцкіх выбарах “птушачка” ва ўзоры для галасавання стаяла насупраць трэцяга ў пераліку кандыдата, і ў сапраўдных бюлетэнях трэцім было прозвішча Аляксандра Лукашэнкі.

Павел Левінаў мяркуе, што сёлетні ўзор бюлетэня – гэта таксама падказка, як трэба “правільна” галасаваць:

- Бывае так, што людзі, асабліва паважнага ўзросту, наўпрост пытаюцца ў камісіі, як трэба запаўняць бюлетэнь. І камісіі застаецца толькі сказаць: “Праходзьце ў кабінку, там ёсць узор, і галасуйце, як там паказана”.

Фота: Узор запаўнення бюлетэня для выбаршчыкаў Першамайскага раёна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Узор запаўнення бюлетэня для выбаршчыкаў Першамайскага раёна Віцебска

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international