Генпракуратура «пашкадавала» наконт памылак Вярхоўнага суду

2010 2010-12-18T10:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генпракуратура Беларусі прызнала абгрунтаванасьць некаторых скаргаў з боку жанчын, якія шмат гадоў заяўляюць пра несправядлівыя судовыя рашэньні ў сваіх справах альбо справах сваякоў.

Паводле афіцыйнага сайту Генпракуратуры, 14 сьнежня адтуль у Вярхоўны суд быў накіраваны ліст, у якім выказваўся жаль, што Вярхоўны суд не задаволіў некаторыя пратэсты па гэтых справах. Паводле зьвестак з Генпракуратуры, там ужо вынесеныя 4 пратэсты на прысуды, якія абскарджвалі жанчыны, а таксама запатрабаваныя з судоў яшчэ 10 спраў. Іх абяцаюць праверыць дадаткова.

Звыш сотні грамадзянаў, большасьць зь якіх — жанчыны, ужо шмат гадоў вядуць змаганьне за перагляд спраў, якія лічаць незаконнымі. Ініцыятыва атрымала назву «Жанчыны супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры». Актывісткі дзясяткі разоў скардзіліся ў Вярхоўны суд, адміністрацыю Лукашэнкі, напісалі ў Камітэт правоў чалавека ААН у Жэнэву, правялі некалькі пікетаў і пачалі далучацца да акцыяў апазыцыі. У прыватнасьці, шмат разоў жанчыны скардзіліся генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу, але зноў і зноў атрымлівалі фармальныя адказы.

6 сьнежня, калі ў Менску адкрыўся 4-ы Ўсебеларускі народны сход, больш за 10 актывістаў ініцыятывы правялі пікет на плошчы Свабоды, пасьля чаго аднесьлі ў Палац рэспублікі зварот да ўдзельнікаў сходу. Некалькі гадзін яны прастаялі ў вэстыбюлі, пасьля чаго з актывісткамі пагаварыў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Макей. Праз тыдзень некалькі актывістак ініцыятывы зноў сустрэліся зь ім, і тады нарэшце пачалася дэталёвая праверка скаргаў. Яшчэ праз тыдзень Генпракуратура прызнала некаторыя са скаргаў абгрунтаванымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international