Барысаў: Камісія даручыла міліцыі захоўванне скрыні для галасавання

2010 2010-12-18T16:12:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodzina-milicija-na-uchastku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі на ўчастку № 12 горада Барысава Мікалай Пахабаў і Таццяна Новікава звярнуліся да старшыні выбаркама, у Цэнтральную выбарчую камісію РБ і Барысаўскую раённую пракуратуру з просьбай прыняць меры па захаванні законнасці.

Як вынікае з тэксту заяў, «старшыня ўчастковай камісіі Аляксей Панкратаў усклаў функцыю забеспячэння захаванасці скрыняў для галасавання на супрацоўнікаў аддзелаў унутраных спраў. Падчас адсутнасці сябраў камісіі на выбарчым участку ў перыяд з 14 да 16 гадзін і з 19 да 10 гадзін, скрыні для галасавання знаходзяцца ў поўным распараджэнні асоб, якія не ўпаўнаважаны на гэта заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. У той жа час ні старшыня, ні сябры ўчастковых камісій, ні назіральнікі ў паказаны час не маюць магчымасці кантраляваць захаванасць бюлетэняў выбаршчыкаў і скрыняў для галасавання».

Назіральнікі ў сваіх заявах нагадалі, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не змяшчае нормаў, якія даюць права супрацоўнікам органаў унутраных спраў забяспечваць захаванасць скрыняў з бюлетэнямі для галасавання, як і не дае ім права знаходзіцца ўнутры памяшканняў для галасавання і мець доступ у памяшканне, дзе захоўваюцца скрыні для галасавання. Акрамя таго, скрыня для датэрміновага галасавання ўчастка № 12 захоўваецца ў начны час з 19 да 10 гадзін у адным памяшканні са скрыняй для датэрміновага галасавання ўчастка № 10. І гэта акалічнасць, і зняцце з сябе функцый па забеспячэнню захаванасці скрыняў для датэрміновага галасавання старшынёй камісіі сталі падставай для звароту ў пракуратуру, ЦВК і да самога старшыні камісіі на ўчастку № 12 горада Барысава.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international