У Мінску разагналі пікет у падтрымку выключаных студэнтаў

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе www.belngo.info
Сёньня павінен быў прайсьці пікет у падтрымку выключаных зь Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка студэнтаў — Людмілы Асіпенкі і Алеся Карцеля. Студэнты, якія сабраліся на акцыю, былі фактычна разагнаныя супрацоўнікамі міліцыі і аховы ўнівэрсытэту. У асобных маладых людзей запісалі пашпартныя дадзеныя і праверылі асабістыя рэчы.

Загад на выключэньне Людмілы Асіпенкі і Алеся Карцеля быў падпісаны 14 сакавіка. Прычынай адлічэньняў у ім пазначана "сыстэматычнае парушэньне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку", хаця насамрэч студэнты ня мелі праблемаў з вучобай і дысцыплінай. Неафіцыйнай прычынай адлічэньня сталі актыўная грамадзянская пазыцыя маладых людзей ды ўдзел у моладзевых рухах. Сёньня з гістарычнага факультэту ўнівэрсытэту адлічаны па тых жа прычынах Рыгор Шкурынаў, яшчэ два студэнты атрымалі вымовы. Ёсьць зьвесткі пра выключэньні "за палітыку" студэнтаў і зь іншых ВНУ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international