Студэнты адмаўляюцца ісьці на суботнік

2003 2003-04-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 красавіка аб’яўлены рэспубліканскім суботнікам. Кожны грамадзянін Беларусі можа добраахвотна адпрацаваць на карысьць сваёй краіны. Грошы, што будуць пералічаныя на дабрачынны рахунак суботніка, пойдуць на ўзьвядзеньне будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Але, на жаль, у нашай краіне шэраговай зьявай зьяўляецца й прымусовая праца. І часьцей ахвярамі гэткіх прымусаў зьяўляюцца студэнты.

Сябры Гарадзенскай суполкі Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) 19 красавіка правядуць акцыю супраць прымусовай працы студэнтаў. “Праца можа быць толькі добраахвотнай” – з такім лёзунгам сябры ЗБС, студэнты Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта імя Я.Купалы (ГрДУ) зьвернуцца да іншых студэнтаў і адміністрацыі ўнівэрсытэта, якая прымушае студэнтаў ісьці на рэспубліканскі суботнік. Тым, хто аслухаецца, абяцаюць праблемы з сэсіяй.

16 і 17 красавіка студэнтам агучвалі загад рэктара спадара Маскевіча, у якім ён загадвае дэканам факультэтаў ГрДУ арганізаваць працу па прыборцы тэрыторыі ля ўнівэрсытэту. Рэальна гэта выглядае так. Студэнты ў пэрыяд да 20 красавіка ў вольны ад заняткаў час павінныя адпрацаваць на карысьць унівэрсытэта. Калі студэнт не пагаджаецца ісьці на прымусовую працу, то пасьля будзе мець пэўныя праблемы з сэсіяй, атрыманьнем месца ў інтэрнаце і іншы ўціск.
Для студэнтаў зараз самы загружаны навучаньнем час. У шэрагу ВНУ ужо пачалася заліковая сэсія, а шмат дзе – ужо й іспыты. Вялікая колькасьць студэнтаў зараз адпрацоўвае практыку. Знайсьці час, каб пайсьці па загаду рэктара на прыборку тэрыторыі, многія студэнты ня могуць.
За падрабязнай інфармацыяй аб разгортваньні падзеяў напярэдадні суботніка ў ГрДУ зьвяртайцеся да старшыні суполкі ЗБС у Горадні Рыгора Будзько на нумар 8 029 7802017

Ганна Краснова,
Прэсавая служба ЗБС
Тэл/факс оф. (017) 2322743
e-mail: hanna@studenty.org, bsa@bsa.org.by
http: bsa.studenty.org ці bsa.org.by

Даведка

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) – нацыянальная студэнцкая арганізацыя. У 1992 годзе была зарэгістраваная ў Міністэрстве Юстыцыі (МЮ) РБ як “Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў”. У сьнежні 2001 года рашэньнем Вярхоўнага суда РБ ЗБС пазбаўлены рэгістрацыі. Суд не зьвярнуў увагу на адсутнасьць юрыдычна абгрунтаваных аргумантаў з боку МЮ, заявы больш за 30 эўрапэйскіх студэнцкіх і праваабарончых арганізацыяў. Ліст Міжнароднай Лігі правоў чалавека да А.Г.Лукашэнку з просьбай патлумачыць незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да ЗБС застаўся без адказу.
У траўні 2003 года адбудзецца ўстаноўчы сход “новай арганізацыі”. ЗБС будзе падаваць дакуманты на рэгістрацыю, крыху зьмяніўшы назоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international