“Праблемны” візіт Міхалевіча ў Віцебск

2010 2010-12-18T15:05:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-sustr-mihalevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч.

Спачатку кандыдату ў прэзідэнты не дазволілі ладзіць сустрэчу з актывістамі ў будынку краязнаўчага музея – прадстаўнік раённай адміністрацыі абвінаваціў А.Міхалевіча ў парушэнні выбарчага заканадаўства. А потым і кандыдату давялося выкрываць парушэнні на выбарчых участках горада.

Аляксей Міхалевіч вырашыў не праводзіць у Віцебску сходаў і сустрэч з выбаршчыкамі, 17 снежня ён сустрэўся толькі са сваім актывам і прыхільнікамі. І гэтую сустрэчу кандыдат у прэзідэнты вырашыў правесці ў будынку ратушы, бо ён прыхільнік гарадскога самакіравання, як было патлумачана журналістам.

Было набыта 20 квіткоў, але дырэктар музея загадаў наведнікам пакінуць залу экспазіцыі “Старажытны Віцебск”, як толькі стала зразумела, што ёй сабраліся не звычайныя экскурсанты. Спачатку ў зале было забаронена рабіць фотаздымкі, хаця прадстаўнік мясцовай дзяржаўнай тэлекампаніі бесперашкодна здымаў сустрэчу на відэа, а потым дырэктар установы заявіў, што гатовы вярнуць грошы за квіткі, каб толькі кандыдат з прыхільнікамі пакінулі будынак.

Сустрэчу давялося працягваць у двары. Але неўзабаве з’явіўся загадчык ідэалагічнага аддзела Кастрычніцкага райвыканкама Іван Мацвееў, які папярэдзіў А.Міхалевіча, што той парушае выбарчае заканадаўства. Маўляў, сустрэча з аднадумцамі – гэта масавае мерапрыемства, і тэрыторыя вакол музея не ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных для агітацыі райвыканкамам. Спрэчкі пра тое, ёсць факт парушэння закону ці няма, таксама здымаў тэлеаператар.

Аляксей Міхалевіч вырашыў наведаць віцебскія гарадскую і раённую адміністрацыі, а таксама некалькі ўчасткаў для галасавання. У будынку гарвыканкама кандыдату і давераным асобам удалося не толькі раздаць улеткі, але і паразмаўляць з супрацоўнікамі, а вось у аблвыканкаме гэта зрабіць не дазволілі.

На шэрагу ўчасткаў выявіліся праблемы. Так, на ўчастку №17 Кастрычніцкага раёна назіральнікі сядзелі ў калідоры, бо ў камісіі сказалі, што памяшканне для галасавання занадта малое. Пасля ўмяшальніцтва кандыдата старшыня камісіі паабяцаў, што ўсіх перавядуць у большае памяшканне, дзе змесцяцца і камісія, і назіральнікі.

На ўчастку № 50 Першамайскага раёну прэтэнзіі ўзніклі да даверанай асобы кандыдата Тамары Карызны. Спадарыню ледзьве не забралі ў міліцыю за тое, што яна сфатаграфавала, як Алесь Міхалевіч ідзе па тэрыторыі ўчастка. У камісіі заявілі, што фотаграфаваць у іх маюць права толькі акрэдытаваныя журналісты.

Вельмі дзіўны дакумент пад назвай “Памятка для назіральніка” наведвальнікі ўбачлі на ўчастку №16 Чыгуначнага раёна. Невялікую кніжачку надрукавалі відавочна па ініцыятыве прадпрыемства “Вістан”, дзе месціцца ўчастак. У памятцы прапануюцца адказы на розныя пытанні, якія могуць задаць выбаршчыкі. Да прыкладу, на пытанне: “Чаму А.Лукашэнка ідзе на 4-ты прэзыдэнцкі тэрмін?” трэба адказваць “Таму, што гэта дазваляе заканадаўства”, і ніяк інакш.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: А.Міхалевіч у віцебскім краязнаўчым музеі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international