Вялікая Машчаніца: Назіральнікаў ад улады ўсё больш

2010 2010-12-18T12:41:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kruglystol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Вялікамашчаніцкім выбарчым участку № 17, які знаходзіцца ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна, рэгіструецца ўсё больш назіральнікаў “пры пасадах”. Магчыма, што гэтаму пасадзейнічаў той факт, што менавіта на гэтым участку ў Бялыніцкім раёне арганізавана незалежнае назіранне.

- Калі я зарэгістраваўся назіральнікам на выбарчым участку № 17, то паглядзеў спіс назіральнікаў, якія былі зарэгістраваныя ўчастковай выбарчай камісіяй папярэдне. Спіс быў звычайны: мясцовыя настаўнікі, актывісты “Белай русі” і БРСМ. Крыху пазней я даведаўся, што назіральнікамі на Вялікамашчаніцкім выбарчым участку зарэгістраваліся таксама старшыня мясцовага сельсавета і начальнік аддзела па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама. Ну а 17 снежня на Вялікамашчаніцкім участку для галасавання зарэгістраваўся назіральнікам і старшыня Бялыніцкага райсавета Мікалай Гузнякоў, - распавядае назіральнік пры Вялікамашчаніцкай участковай выбарчай камісіі Барыс Вырвіч.

Назіральнік выказвае здзіўленне тым, што на такім маленькім выбарчым участку (у спісах для галасавання - толькі 637 выбаршчыкаў) зарэгістравалася столькі чыноўнікаў ад улады.

- Яшчэ больш мяне здзівіў той факт, што адразу пасля рэгістрацыі 17 снежня старшыня Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Гузнякоў усю сваю ўвагу скіраваў не на назіранне за працай Вялікамашчаніцкай выбарчай камісіі, а на абмеркаванне маіх асабістых якасцяў. У прыватнасці, спадара Гузнякова вельмі турбаваў той факт, ці шмат грошай я атрымліваю за назіранне. Таксама яго вельмі ўсхвалявала, чаму я апошнім часам так паспраўнеў і ён выказаў здагадку, што ў мяне вельмі добрыя даходы. Яшчэ “народны абраннік” параіў мне ўступіць у Саюз журналістаў Беларусі, на што я адказаў, што ўжо даўно з’яўляюсь сябрам БАЖ (Барыс Вырвіч з’яўляецца выдаўцом рэгіянальных газет “Рэгіён” і “Паходня”). Пасля гэтага Міхаіл Гузнякоў паабяцаў, што абавязкова дапаможа мне ў назіранні ў дзень выбараў 19 снежня.

Як кажа Барыс Вырвіч, яго не вельмі здзіўляюць хамскія паводзіны мясцовых чыноўнікаў:

- Здзіўляе іншае: як мог раней шмат гадоў Мікалай Гузнякоў працаваць загадчыкам РАНА і намеснікам старшыні райвыканкама па адукацыі і культуры, калі не прытрымліваецца элементарных норм ветлівасці: тыкае, паказвае сваю перавагу. Ну, а любы крыху адукаваны чалавек ведае, што паўната – гэта, хутчэй за ўсё, праблемы з сэрцам. Але што тлумачыць хаму, тут лепш узгадаць песню Віктара Шалкевіча – “Хамская ўлада”.

Спадар Вырвіч таксама адзначае, што яго прыемна радуе колькасць чыноўнікаў райвыканкама, супрацоўнікаў міліцыі і іншых органаў, якія пастаянна наведваюць Вялікамашчаніцкі ўчастак для галасавання.

- Я размаўляў са сваімі знаёмымі, якія працуюць на іншых участках для галасавання Бялыніцкага раёна, – кажа Барыс Вырвіч. – Да іх такой увагі і блізка няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international