Вялікая Машчаніца: Датэрміновае галасаванне ідзе поўным ходам

2010 2010-12-18T12:19:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialikamashchanickivuch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 17 у аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна прагаласавала 143 выбаршчыкі. Усяго на гэтым участку зарэгістравана 637 выбаршчыкаў.

Назіральнік пры Вялікамашчаніцкай участковай выбарчай камісіі № 17 Барыс Вырвіч адзначае, што ўдзел у датэрміновым галасаванні  на Вялікамашчаніцкім выбарчым участку ідзе па нарастаючай:

- Калі ў першы дзень датэрміновага галасавання, 14 снежня, на ўчастку прагаласавала 18 чалавек, то 15 снежня – ужо 28, 16-га – 33, 17 снежня – 64 выбаршчыкі. І ніякага сакрэту ў тым, чаму выбаршчыкі вырашылі галасаваць датэрмінова, няма, бо да гэтага іх прымушаюць адміністрацыі прадпрыемстваў, дзе яны працуюць. У прыватнасці, да мяне звярнуліся ўжо некалькі працаўнікоў ААТ “Новая Друць”, якія распавялі пра тое, што супрацоўнікі адміністрацыі гэтага прадпрыемства казалі ім, што абавязкова патрэбна прыняць удзел у датэрміновым галасаванні. Больш за тое, калі адзін з рабочых сказаў “Не, я хачу прагаласаваць у дзень выбараў 19 снежня, паслухаць канцэрт, сустрэцца з сябрамі і выпіць 100 грам”, то яму адказалі: “Галасуй датэрмінова. А ў дзень выбараў прыходзь на выбарчы ўчастак і рабі, што хочаш”. Пра тое, што ім загадалі прагаласаваць датэрмінова, распавядалі і супрацоўнікі Бялыніцкага лясгасу.

Барыс Вырвіч кажа, што камісія на Вялікамашчаніцкім участку для галасавання № 17 усё ж не заўсёды прытрымліваецца Выбарчага кодэксу:

- Камісія спрабуе прытрымлівацца Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Вядома, без парушэнняў не абыходзіцца: я асабіста магу засведчыць, што людзі галасавалі па пасведчанні кіроўцы аўтамабіля, пратэрмінаваным пашпарце. Больш за тое, адна пажылая жанчына з вёскі Рудня Машчаніцкага сельсавета (яе прозвішча сябры камісіі ведаюць) патрабавала: “Я пастаянна хадзіла на выбары без пашпарта. І вы мне давалі без яго галасаваць. Дайце і зараз”. Дарэчы, пры гэтым выпадку прысутнічала і намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Надзея Серыкава, якая курыруе правядзенне выбараў у Бялыніцкім раёне. Было крыху смешна назіраць за гэтай падзеяй і адказамі сяброў участковай камісіі: “Без пашпарту нельга, закон такі. Тут назіральнікі сядзяць...”

Пра тое, што ідзе прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, выдатна ведаюць і сябры Вялікамашчаніцкай участковай выбарчай камісіі, лічыць спадар Вырвіч.

-  Калі вечарам 17 снежня я назіраў за працэдурай галасавання, адна з працаўніц ААТ “Новая Друць” прама сказала, што яе адправіла датэрмінова прагаласаваць з працы загадчыца жывёлагадоўчага комплекса. Яна прасіла прабачэння за тое, што вымушана прыйсці на выбарчы ўчастак у не вельмі прывабным стане. Адна з сябраў участковай камісіі паглядзела на мяне і сказала: “Не мы их заставляем голосовать, мы действуем по закону”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international