Салігорск: Ціск за ідэалагічна няправільныя пытанні да Батуры

2010 2010-12-18T11:41:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valabueualiaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 17 снежня ў Салігорску з выбаршчыкамі сустракаўся Барыс Батура, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі. У залі Гарадскога палацу культуры сабралася ўся кіруючая эліта гораду - выканкамаўскія босы, начальнікі прадпрыемстваў і ўстановаў гораду, штатныя ідэолагі. Прышлі і звычайныя салігорцы, якія паспелі ўдзень прачытаць абвестку пра сустрэчу на галоўнай старонцы мясцовай раёнкі.

Зала на 750 чалавек была цалкам запоўненая, але ж, як і на іншых прапагандыскіх перадвыбарчых мерапрыемствах з афіцыйнымі прадстаўнікамі ўладаў, дабравольцаў тут было не шмат.

- Мерапрыемства пачалося ў 17:00. Па-сутнасці за 15 хвілін да пачатку ўся зала была ўжо запоўненая. Абсалютную большасць прысутных складалі кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, іх падначаленыя, служачыя. Гэта людзі, ў якіх працоўны дзень звычайна заканчваецца не пазней за 17 гадзін. І вось выяўляецца казус - як было магчыма сабраць на сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі ўсіх гэтых людзей у яшчэ працоўны час без выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу? Бо ўсе астатнія кандыдаты ладзілі свае сустрэчы з улікам часу на дарогу з працы да дому і з дому да месца сустрэчы, - задае рытарычнае пытанне праваабаронца Леанід Мархотка.

Аднак не ўсе прысутныя на сустрэчы выбаршчыкі былі "ідэалагічна правільнымі". Людзі задавалі насамрэч вострыя пытанні, датычныя будаўніцтва сацыяльнага жылля і новай паліклінікі, пенсіянеры балюча выказваліся адносна адмены ільготаў, грамадскімі актывістамі было ўзнята і пытанне вырубкі лесапаркавай зоны ў горадзе. Аднак не для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства гэтыя пытанні засталіся без непрыемных наступстваў. Праваабаронца Аляксей Валабуеў задаў губернатару Міншчыны вострае пытанне адносна хады выбарчага працэсу, датэрміновага галасавання і працэдуры падліку галасоў. А ўжо на наступны дзень на кіраўніцтва арганізацыі, дзе працуе малады чалавек, пачаўся ціск з боку выканаўчых уладаў і КДБ і адпаведныя прафілактычныя гутаркамі ўжо кіраўніцтва арганізацыі з самім Аляксеям.

- За апошнія гады я абсалютна звыкся да такіх сітуацый. Гэта, так бы мовіць, сезоннае абвастрэнне ў ідэолагаў, гэбістаў і міліцыянтаў можна назіраць перад кожнымі выбарамі і іншымі палітычнымі кампаніямі і масавымі акцыям. Думаю, што 20-га чысла мая персона іх ужо будзе мала цікавіць, бо альбо будзе новая ўлада, альбо наўпрост знікне неабходнасць ў гэтым у сувязі з чарговай "элегантнай" перамогай, -  кажа Аляксей Валабуеў.

Напрыканцы адзначым, што вынікі сустрэчы з даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі актыўна асвятляліся мясцовай раёнкай "Шахцёр" і Салігорскім тэлеканалам, чаго нельга было назіраць пасля сустрэч з салігорскімі выбарцамі іншых кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international