Брэст: Назіральнікам за галасаваннем даводзіцца карыстацца біноклямі

2010 2010-12-18T11:15:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniebinokli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку № 98, размешчаным у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, назіральнікі вырашылі скарыстацца біноклямі і падзорнай трубой, каб сачыць за ходам датэрміновага галасавання.

Справа ў тым, што на гэтым участку месцы, адведзеныя для назірання, знаходзяцца на адлегласці каля васьмі метраў ад стала выдачы бюлетэняў і скрыні для галасавання. Гэта не дазваляе назіральнікам паўнавартасна сачыць за тым, як ідзе выдача бюлетэняў выбаршчыкам і што адбываецца ля сталоў, за якімі сядзяць сябры ўчастковай камісіі.

Як распавёў назіральнік Дзяніс Турчаняк, пасля размовы са старшынёй ўчастковага выбаркама была дасягнутая дамоўленасць, каб стол назіральнікаў перанеслі на тры метры бліжэй, але кардынальна сітуацыю гэта не змяніла.

«Умовы для назірання па-ранейшаму пакідаюць жадаць лепшага, - кажа Турчаняк. - Мы не маем магчымасці кантраляваць, каму выдаюцца бюлетэні і якія запісы вядуць сябры камісіі ». Такое становішча і выкарыстанне бінокляў назіральнік лічыць не нармальным, аднак дамагчыся таго, каб у гэтых удзельнікаў выбарчага працэсу была магчымасць зблізку назіраць за працай сябраў камісій, пакуль не атрымліваецца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international