На выбарчым участку затрыманы актывіст руху «За свабоду»

2010 2010-12-18T07:57:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на выбарчым участку Іўя актывіста руху «За свабоду» Багуслава Унгуру. Багуслаў прыйшоў на Цэнтральны выбарчы ўчастак, атрымаў свой бюлетэнь, але галасаваць ня стаў.
Сябрам выбарчай камісіі ён сказаў, што забярэ яго з сабой. Старшыня камісіі выклікаў міліцыянтаў, і тыя схапілі актывіста.
Міліцыянты патрабавалі, каб Багуслаў аддаў бюлетэнь альбо кінуў яго ў скрыню, але той адмовіўся.
Урэшце Багуслаў Унгура пагадзіўся прагаласаваць. Ён падышоў да скрыні, парваў напалам бюлетэнь, на якім не было подпісаў сяброў выбарчай камісіі, і апусьціў яго ў скрыню. Бюлетэнь жа, на якім стаялі подпісы сяброў камісіі, ён пакінуў сабе і хутка сышоў з участку.
Міліцыянты ня сталі даганяць актывіста, каб скласьці на яго адміністрацыйны пратакол.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international