Жодзіна: На назіральнікаў аказваецца ціск па месцах працы

2010 2010-12-17T22:23:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра тое, што назіральнікаў з Жодзіна Андрэя Зубру, Святлану Лапіцкую і Сяргея Салаўёва тэрмінова адклікалі на працоўныя месцы пасля іх рэгістрацыі на ўчастках у першы дзень датэрміновага галасавання, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўжо паведамлялі

Тэндэнцыя абмежавання магчымасцяў назіраць за выбарчым працэсам працягнулася і ў наступныя дні. 15 снежня дырэктар жодзінскага хлебазаводу Алег Забароўкі выклікаў да сябе супрацоўніка гэтага прадпрыемства Іллю Хоміча, які зарэгістраваны назіральнікам на ўчастку для галасавання №10. Размова дырэктара з падначаленым была звязаная з ягонай працай назіральнікам і магчымымі праблемамі падаўжэння і змены ўмоваў працоўнага кантракту.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства