Бабруйск: Апошні перадвыбарны пасквіль “Бабруйскага жыцця”

2010 2010-12-17T21:23:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-zucce-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета гарвыканкама ў № 101 ад 17 снежня ў чарговы раз тлумачыць сваім чытачам, хто ёсць хто на палітычнай сцэне Беларусі. Аляксандр Паліндром, які запомніўся бабруйскім дэмакратам злобнымі пасквілямі на іх, “прайшоўся” ў артыкуле “До звезд далеко, или Per aspera ad astra” ужо па апазіцыйных кандыдатах.

Аўтар параўноўвае кандыдатаў з поп-зоркамі, на канцэрты якіх ніхто не хоча хадзіць. Нават тыя, хто, па меркаванні А.Паліндрома, трапляў на сустрэчы, адказаў на свае пытанні не атрымліваў. “Бо надта аднолькавы рэпертуар у выканаўцаў, якія прэтэндуюць на крэатыўнае сола ў выніку перамогі на выбарах… Што ж, некаторыя ахопленыя маніяй велічы самі знаходзяцца ў змане, чытаючы з падмосткаў дыатрыбы, як загаворы. Іншыя намерана падманваюць чаканні грамадзянаў усегалоснымі ерэсіархічнымі абяцаннямі”, - філасофствуе аўтар газеты гарвыканкама. Варта дадаць, што гэты артыкул ілюстраваны фотаздымкамі з сустрэчы Алеся Міхалевіча – з паўпустой залай.

Яшчэ адна агітка выйшла пад назвай “За стабильность, развитие и независимость”. Бабруйчане - дырэктар краязнаўчага музея Наталля Арцёмчык, глава адміністрацыі Першамайскага раёна Сяргей Цеплякоў, трэнер вучэльні алімпійскага рэзерва Нона Жукавец ды іншыя распавядаюць чытачам, што збіраюцца аддаць свае галасы “за стабільнасць і росквіт” Беларусі. У гэтым жа матэрыяле размешчаны зварот БРСМ “да беларускай моладзі і старэйшага пакалення”. Актывісты арганізацыі распавядаюць аб тым, што яны жывуць, фактычна, у ідэальнай краіне - і перажываюць, ці не згубяць яны ўсе гэтыя шчадроты. “Пры гэтым мы ведаем, да чаго могуць прывесці фантазіі, папулісцкія выказванні і дзіўныя абяцанні некаторых кандыдатаў у Прэзідэнты. Гарантам стабільнасці нашай краіны павінен быць лідэр, за плячыма якога рэальныя справы, якія сведчаць аб разуменні патрэб моладзі. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі заклікае ўсіх грамадзян, неабыякавых да лёсу краіны, зрабіць правільны выбар! Выбар - правераны часам!”, - гаворыцца ў звароце.

Такім чынам, аналізуючы публікацыі гарадскіх СМІ на працягу ўсёй выбарчай кампаніі, можна сцвярджаць, што “роўныя ўмовы для агітацыі для ўсіх кандыдатаў” у Бабруйску з трэскам праваліліся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international