Незаконная агітацыя за Лукашэнку - у навучальнай установе ФПБ (фота)

2010 2010-12-17T21:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fpb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі фотаздымак з адукацыйнай установы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, які сведчыць пра агітацыю за дзеючага прэзідэнта з парушэннем нормаў выбарчага заканадаўства.

Зварот Сябраў Рады УА ФПБ “Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін” да выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў інстытута з заклікам “у дзень выбараў 19 снежня 2010 года прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свае галасы за прадстаўніка народных мас, дзейнага Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку” і ўхваленнем абранага ім курсу развіцця краіны. Рада інстытута агітуе “за аўтарытэтную і магутную беларускую дзяржаву, росквіт і ўсебаковае развіццё беларускага народу” разам з Лукашэнкам. На звароце стаіць пазнака пра тое, што ён “адзінагалосна адобраны Радай інстытута 10 снежня 2010”, але ніякіх выходных дадзеных не ўказана.

З’яўленне гэтага агітацыйнага прадукта парушае нормы Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Паводле артыкула 45, перадвыбарчыя плакаты кандыдатаў, вырабленыя на бюджэтныя сродкі, павінны ўтрымліваць такія выходныя звесткі, як назва і адрас арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка), што вырабляла друкаваныя матэрыялы, нумар ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасць і дату яе выдачы, тыраж і нумар заказу. Артыкул забараняе распаўсюд ананімных агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

Артыкул 48 ВК дазваляе карыстацца сродкамі арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян Рэспублікі Беларусь, аднак у такім выпадку пералічаныя суб’екты не самі вырабляюць агітацыйныя матэрыялы, а “могуць уносіць свае грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд, утвораны Цэнтральнай камісіяй для дадатковага фінансавання выдаткаў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў”. Для дадатковага фінансавання выдаткаў па перадвыбарчай агітацыі закон дазваляе кандыдатам ствараць уласныя выбарчыя фонды. Палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь не маюць права аказваць іншую матэрыяльную дапамогу, акрамя ўнясення грашовых сродкаў у пазабюджэтны фонд і ў выбарчыя фонды кандыдатаў, прадугледжаныя часткай 1 артыкула 48.

Парушэнне патрабаванняў дадзенага артыкула цягне за сабой адказ у рэгістрацыі кандыдата альбо адмену рашэння пра яго рэгістрацыю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Зварот Сябраў Рады УА ФПБ “Міжнародны інстытут трудавых і сацыяльных адносін”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international