На віцебскага прыхільніка Някляева складзены адміністрацыйны пратакол

2010 2010-12-17T20:24:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-petr-ivanou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Пятра Іванова склалі адміністрацыйны пратакол за агітацыю ў неналежным месцы.  Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што ён будзе аштрафаваны.

Паводле Пятра Іванова, падставай для складання пратаколу стал правядзенне агітацыйнага пікета на праспекце Фрунзе ў Віцебску:

-- 16 снежня нам не дазволілі ладзіць пікеты ў раёне чыгуначнага вакзала. Прыйшлі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, заявілі, што гэтае месца для агітацыі не прызначана і загадалі “звярнуцца”. Агітаваць ва ўскраінным парку чыгуначнікаў, які вызначаны ўладамі для масавых мерапрыемстваў, мы не захацелі і вырашылі перабрацца ў іншы раён – Кастрычніцкі. Разгарнулі пікет недалёка ад бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Там паблізу прыпынак, працуе невялікі кірмаш, бывае шмат людзей…

Пётр Іваноў зрабіў заўвагу адной з гандлярак, якая спачатку папрасіла, а потым пачала рваць улёткі з інфармацыяй пра Уладзіміра Някляева. Спадарыня адказала ў грубай форме і заявіла, што выкліча міліцыю. Але першым з’явіўся  прадстаўнік Кастрычніцкай раённай адміністрацыі, якія спачатку запатрабаваў разысціся, а толькі потым прадставіўся загадчыкам ідэалагічнага аддзелу.

Як распавёў Пётр Іваноў, супрацоўнікі міліцыі прыехалі недзе праз паўгадзіны. Яны склалі на агітатара адміністрацыйны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі.

-- Мне было сказана, што я арганізаваў мітынг, бо паглядзець на наша разьбіральніцтва з прадстаўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёну сабралася даволі шмат людзей. Прычым пераважная большасць мяне бараніла. Я адкрыта казаў, што паставіў агітацыйны пікет у гэтым месцы, бо няма сэнсу агітаваць у парках ці на дваравых пляцоўках, дзе амаль няма людзей. Заявіў, што з пратаколам пра правапарушэнне я не згодны, -- тлумачыць Петр Іваноў.

Асабліва актывіста абурыла тое, што супрацоўнікі міліцыі адразу заявілі, што ён будзе аштрафаваны – хаця ступень вінаватасці і памер штрафа мусіць вызначаць суд. Яшчэ Пётр Іваноў патрабаваў, каб да адміністрацыйнай адказнасці  за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы прыцягнулі і спадарыню, якая, па сутнасці, і справакавала выклік міліцыі. Але супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС праігнаравалі патрабаванне віцебскага прыхільніка Уладзіміра Някляева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

ФОТА: Пётр Іваноў на пікеце ў Віцебску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international