Орша: Сябра ўчастковай камісіі прагаласаваў супраць выканання выбарчага закона

2010 2010-12-17T19:51:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-kodex.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кур'ёзны выпадак адбыўся на ўчастку для галасавання № 58 па г. Орша. Сябра камісіі Уладзімір Палівода, вылучаны ад партыі «Справядлівы свет» прапанаваў падлік галасоў выбаршчыкаў у строгай адпаведнасці з палажэннямі Выбарчага кодэкса. І запатрабаваў паставіць гэтае пытанне на галасаванне.

Што і было зроблена. Вынікі галасавання, якое адбылося 10 снежня, як сведчыць пратакол, - такія:

«За» - 13 чал., «Супраць» - 1 чал.

Выходзіць, што адзін з сябраў камісіі адкрыта прагаласаваў супраць захавання нормаў Выбарчага кодэкса.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international