Барысаў: Назіральнікі АБСЕ зацікавіліся ўчасткам, дзе выбаршчыкі прасілі даведку

2010 2010-12-17T17:03:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/osce_nazirannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора барысаўскі ўчастак № 7, вядомы тым, што менавіта там работнікі БАТЭ прасілі даведку аб датэрміновым галасаванні, наведалі назіральнікі АБСЕ.

Азнаёміўшыся з умовамі для галасавання, створанымі на ўчастку, назіральнікі АБСЕ вырашылі пагутарыць з мясцовымі назіральнікамі. Назіральнік ад Руху «За свабоду»распавяла сваім міжнародным калегам аб тым, што ў першы дзень галасавання работнікі БАТЭ прасілі выдаць ім даведкі, якія сведчаць пра факт датэрміновага волевыяўлення, для прадастаўлення па месцы працы. Сябры камісіі гэтага не адмаўлялі.

Дарэчы, учора, у трэці дзень датэрміновага галасавання, на ўчастку № 7 прагаласавалі 92 чалавека. У папярэднія дні колькасць тых, хто прагаласаваў было ў разы менш: парадку трыццаці чалавек.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international