Гродна: Пракуратура і КДБ узяліся за грамадскіх актывістаў

2010 2010-12-17T16:43:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне грамадскіх актывістаў пачалі выклікаць у пракуратуру і ўпраўленне КДБ. 16 снежня ў КДБ быў выкліканы гродзенскі грамадскі актывіст і рок-музыкант Дзмітрый Антаневіч, якога дапытвалі паўтары гадзіны. Сярод іншага, прадстаўнікоў КДБ цікавілі даўнія падзеі вакол выбуху на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску, а таксама тое, ці паедзе Антаневіч на плошчу ў Мінску 19 снежня. Нагадаем, што ў мінулыя выбары ў 2006 годзе Дзмітрый Антаневіч падчас прэзідэнцкіх выбараў быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.  

Сябра Партыі БНФ Дзяніса Івашына выклікалі ў Гродзенскую пракуратуру сёння, 17 снежня. Грамадскаму актывісту прапанавалі падпісвацца пад тым, што ён не будзе ўдзельнічаць у бліжэйшыя дні ў масавых акцыях. А назіральніка на выбарчым участку, сябра Партыі БНФ Яўгена Лясоцкага выклікалі на працу і паведамілі, што ён мусіць дзяжурыць на рабочым месцы ў суботу і нядзелю. Падобныя адміністрацыйныя “прапановы” неадкладных дзяжурстваў на працы  паступілі і некаторым іншым назіральнікам ад Партыі БНФ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international