Магілёў: Скрыню для галасавання аклейвалі паўторна

2010 2010-12-17T16:37:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkolnykarydor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніца выбарчага ўчастка №66 Наталля Самахвалава паведаміла, што старшыня выбарчай камісіі ўстанавіла факт таго, што аркуш паперы, якім быў першапачаткова аклеена скрыня для датэрміновага галасавання ў прысутнасці сябраў камісіі, аказаўся адклееным. На гэта яна звярнула ўвагу ўсіх астатніх сябраў камісіі вечарам 15 снежня, а 16 снежня яна з гэтай нагоды падала скаргу ў раённую выбарчую камісію.

Наталля Самахвалава адзначае, што першы раз скрыня аклейвалася ў прысутнасці 7 з 15 сябраў участковай выбарчай камісіі. Пасля таго, як старшыня камісіі звярнула ўвагу на тое, што скрыня дрэнна аклеена, яна аклеіла яе самастойна яшчэ адзін раз, без прысутнасці астатніх сябраў каміісіі. Гэта яна зрабіла пасля таго, як заўважыла, што пасля першай аклейкі ў скрыню праз шчыліну магчыма ўкінуць бюлетэні.

Акрамя гэтага, Наталля адзначае, што назіраць за працэсам выбараў назіральнікам прыходзіцца з калідора. Гэта абумоўлена тым, што памяшканне ўчастка для галасавання вельмі маленькае.

“Нас не пускаюць на ўчастак, і за працэсам арганізацыі і ходам выбараў нам прыходзіцца назіраць з калідора, адкуль нам нічога не бачна. Акрамя таго, што малае памяшканне для правядзення галасавання і нам там амаль няма дзе прыткнуцца, нам яшчэ старшыня камісіі не дае ніякіх звестак”, - адзначае Наталля Самахвалава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international