«Белсат» пратэстуе супраць фінансавання БТ Еўрапейскай Камісіяй

2010 2010-12-16T18:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адмысловы прэс-рэліз з нагоды запуску сумеснага інфармацыйнага праекту Першага каналу беларускага дзяржаўнага тэлебачання і Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі «Акно ў Еўропу» распаўсюдзіла сёння прэс-служба «Белсату».

У прэс-рэлізе, у прыватнасці, гаворыцца:

«Мы падтрымліваем дыялог ды імкненне да паразумення ў адносінах паміж Беларуссю і Еўропай. Аднак гэты дыялог мусіць праводзіцца з захаваннем прынцыпаў. Еўрапейская Рада ў сваім заключэнні ад 25 кастрычніка 2010 г. паставіла прагрэс у адносінах з Беларуссю ў залежнасць ад павагі да правоў чалавека і прагрэсу ў галіне свабоды медыяў. Нас вельмі трывожыць сітуацыя, калі прамоцыя свабоднага свету — у гэтым выпадку Еўрапейскага Звязу — у выніку вузкага палітычнага інтарэсу рэалізуецца пры дапамозе прапагандысцкіх установаў недэмакратычнай дзяржавы, якой усё яшчэ застаецца Беларусь. Гэтыя ўстановы штодня выкарыстоўваюцца для зняволення грамадства і падпарадкавання яго рэжыму. Іх прызнанне абсалютна несумяшчальнае з ідэаламі дэмакратыі ды правоў чалавека, упісаных у афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Звязу. Падтрыманне Еўрапейскім Звязам рэжымнага беларускага тэлебачання — гэта найгоршы сігнал для ўсіх зацікаўленых у вяртанні свабоды слова ў Беларусі».

На думку кіраўніцтва «Белсату», прызнанне ўстановамі Еўрапейскага Саюзу «тэлебачання, якое ёсць элементам уладных структураў і далёкае ад прыкладаў сумленнай журналістыкі», непрымальнае. Таму тэлеканал прапануе калегам з Беларусі і Польшчы падпісацца пад заявай пратэсту, якую збіраецца перадаць старшыні Еўрапейскай Камісіі і еўрадэпутатам.

Далучыцца да падпісантаў заявы можна на сайце тэлеканалу «Белсат».

З 13 студзеня Першы канал беларускага дзяржаўнага тэлебачання і Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі запусцілі сумесны інфармацыйны праект «Акно ў Еўропу».

Цэлы год у межах праекту на Першым канале і FM-радыёстанцыі «Радиус FM» будзе выходзіць перадача з аднайменнай назвай, — паінфармавала Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі 13 студзеня. Першы 15-хвілінны тэлеэфір адбыўся ў панядзелак а 18.25, радыёпраграма выйшла а 18.40.

Раней гэтая праграма выходзіла ў эфір на «Белсаце», «Еўрарадыё» і «Радыё Рацыя».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international