Рымашэўскі ладзіць у Крупках акцыю ў падтрымку Алеся Пушкіна

2010 2010-12-17T12:23:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі заклікае грамадскасць прыняць удзел у акцыі ў падтрымку мастака Алеся Пушкіна, якая пройдзе сёння каля РАУС у Крупках а 14-й гадзіне. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам кандыдат. 

Рымашэўскі: “Па-першае, я буду ўдзельнічаць і мае давераныя асобы. Мы паедзем і папярэдзім міліцыю аб адказнасці, правядзем там пікетаванне. Я хачу нагадаць, што той, хто некалі арыштоўваў Алеся Пушкіна на мінулых выбарах, зараз адбывае пакаранне за “крышаванне” наркотыкаў, той міліцыянер. І трэба проста, каб яны ведалі, што без пакаранння не застануцца”.

Па словах Рымашэўскага, Алесь Пушкін у знак пратэсту прытрымліваецца галадоўкі ўжо некалькі дзён.

Нагадаем, мастак знаходзіцца пад арыштам з 9 снежня, калі яму прысудзілі 13 сутак арышту. Алеся Пушкіна звінавацілі ў хуліганстве. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international