Затрыманыя актывісты кампаніі "Грамадзянін"

2010 2010-12-17T09:50:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Трое актывістаў кампаніі "Грамадзянін" знаходзяцца  ў міліцыі Савецкага раёну  Мінска. Яны цягам дня раздавалі на выбарчых участках Мінска ўлёткі з  выгляду падобныя на позвы ў міліцыю.

У тэксце ўлётак пералічваліся артыкулы Выбарчага кодэксу, за парушэнне якіх прадугледжана крымінальная і адміністрацыйная адказнасць. Напрыканцы тэксту быў заклік не парушаць выбарчае заканадаўства.  

Траіх актывістаў кампаніі — Ягора Марчыля, Кірыла Багданчука і Юрыя Песінскага — затрымалі супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску. Затрыманыя паспелі перадаць, што на іх складаюць пратаколы, але ў чым іх абвінавачваюць пакуль невядома, бо сувязь з імі абарвалася, а ў міліцыі адмаўляюцца даць якую-небудзь інфармацыю. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international