Двух польскіх студэнтаў не прапусцілі праз беларускую мяжу

2010 2010-12-17T09:47:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Фармальнай прычынай стала недастатковая сума грошаў. Пры гэтым студэнты паведамляюць, што кожны з іх меў пры сабе каля пяцісот даляраў. Нават прыезд консула не пераканаў беларускіх памежнікаў: палякам скасавалі візы. Затрыманне цягнулася дзве з паловай гадзіны.

Студэнты-палітолагі не першы раз наведваюць Беларусь, бо даследуюць сучасныя палітычныя працэсы ў нашай краіне. У 2008 годзе яны былі затрыманыя падчас трыдыцыйнай акцыі 25 Сакавіка. Тады іх дэпартавалі ў Польшчу. Аматарскае відэа, знятае падчас затрымання, транслявалі цэнтральныя каналы польскага тэлебачання.

Наступны Дзень волі аднак хлопцы наведалі без перашкодаў. Не было перашкодаў з атрыманнем візы і ў гэты раз. У апошні ж момант беларускія ўлады перадумалі. Маладзёнам давялося вяртацца ў Кракаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international