Бабруйск: Перакладчык для замежных назіральнікаў “ідэалагічна правільны”

2010 2010-12-16T19:20:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/osce_nazirannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На ўчасткі № 5 і 6, якія знаходзяцца ў будынку школы № 18, сёння завіталі міжнародныя назіральнікі з таямнічай перакладчыцай.

- Нам сказалі, што гэта назіральнікі ад АБСЕ з Польшчы і Славакіі, распавядае назіральніца па ўчастку  № 5 Валянціна Глухава. – Мы папрасілі перакладчыцу сказаць міжнароднікам, што хочам з імі паразмаўляць. Яна перагаварыла з імі, а потым паведаміла праз старшыню камісіі Маргарыту Лібер, што назіральнікі не хочуць з намі размаўляць. Мы зразумелі, што нешта тут не так. Добра, што назіральніца з суседняга ўчастку, Ніна Федзяева, ведае ангельскую мову і знаходзілася побач. Яна наўпрост звярнулася да назіральнікаў, і яны сказалі, што насамрэч не былі супраць з намі размаўляць. Гэтая “перакладчыца” адразу аж сумелася ўся!

Ніна Федзяева, якая назірае на ўчастку № 6, распавяла, што перакладчыца не назвала сваё імя, але было відавочна, што яна добра знаёмая з дырэктарам школы, якая з’яўляецца і старшынёй камісіі. Да гэтай высновы жанчына прыйшла пасля таго, як пабачыла, што Маргарыта Лібер і перакладчыца падчас сустрэчы абняліся.

- Напэўна, гэтая перакладчыца - супрацоўніца гарвыканкама, - мяркуе Ніна Федзяева. - Зразумела, што старшыні камісіі было нявыгадна, каб мы паразмаўлялі з міжнароднымі назіральнікамі, таму што мы пішам скаргі і кожны дзень знаходзім на ўчастках парушэнні. Так, напрыклад, тут скрыня з вялізнымі шчылінамі, міліцыянт сядзіць побач са скрыняй, у яго ж  часта знаходзяцца ключы ад участка. Пісалі таксама прапановы па падліку галасоў… Старшыня камісіі спачатку мне дазволіла сфатаграфаваць скрыню, а потым на мяне напісалі скаргу, што я фатаграфавала “самавольна”. Цудаў тут хапае! 

Таісія Кабанчук, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, распавяла пра сённяшні канфлікт з гэтай жа таямнічай перакладчыцай:

- Мы хацелі развесіць на ўчастку № 18 дадатковую інфармацыю ў той час, як там знаходзіліся гэтыя, як нам сказалі, прадстаўнікі АБСЕ з Польшчы і Славакіі. Нам гэта зрабіць не дазволілі, сказалі, што з гэтым рашэннем камісіі згодныя міжнародныя назіральнікі. У мяне ўзнікла пытанне, - хто гэтыя назіральнікі? Я ведаю, што жанчыны з Ірландыі і Велікабрытаніі, якія назіраюць тут ад пачатку выбарчай кампаніі, з намі сустракаюцца, фіксуюць парушэнні. А тут не зразумела, не то назіральнікі кажуць не тое, не то перакладчык перакладае па-свойму. Мы яшчэ будзем высвятляць, хто яны такія насмрэч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international