Бабруйск: Навучэнцаў прыводзяць на выбарчыя ўчасткі групамі

2010 2010-12-16T19:04:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнт Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта распавёў мясцовым праваабаронцам, як яго прымушалі галасаваць датэрмінова.

- Я з іншага горада, таму жыву ў інтэрнаце ад універсітэта. Усім, хто там жыве, загадалі прагаласаваць датэрмінова, у іншым выпадку пагражаюць высяліць з інтэрната. Таксама нязгодных папярэдзілі, што ім “будзе цяжка вучыцца”.

Падобную гісторыю распавёў і навучэнец ліцэя №4. А назіральніца па ўчастку № 72 Валянціна Кеўніч распавяла, што сёння, сярод дня, навучэнцы механіка-тэхналагічнага коледжа прыходзілі галасаваць цэлай групай:

- Я пацікавліася ў навучэнцаў, чаму прыйшлі галасаваць адначасова. Яны сказалі, што іх знялі з заняткаў і прывялі на ўчастак. Тут навучэнцы па чарзе зайшлі ў кабінкі, і аддалі свае галасы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international