Барысаў. Пракурор ухіліўся ад праверкі

2010 2010-12-16T18:36:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Барысаўскай раённай пракуратуры, саветнік юстыцыі А.А Аўдзей не стаў праводзіць праверку законнасці сустрэчы даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Лукашэнкі Анатоля Капскага з работнікамі ААТ «Экран».

Як вынікае з адказу пракурора праваабаронцу Алегу Мацкевічу, праводзіць праверку законнасці сустрэчы Капскага з работнікамі ААТ «Экран» у працоўны час у якасці даверанай асобы кандыдата Лукашэнкі Барысаўская раённая пракуратура не мае намеру.

Праваабаронца атрымаў з пракуратуры копію ліста ў Барысаўскую ТВК, дзе гаворыцца: «На падставе арт.40 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь накіроўваецца для разгляду зварот Мацкевіча А.Г. аб парушэнні даверанай асобай Капскім А.А. арт.73 Выбарчага кодэкса РБ ».

Пракурор А. А. Аўдзей проста перанакіраваў скаргу Мацкевіча ў Барысаўскую ТВК і папрасіў сябраў камісіі паведаміць заяўніку (але не пракуратуры) аб прынятым раённай камісіяй рашэнні. Раней праваабаронца атрымаў адказ на падобны зварот з ЦВК. Высновы ЦВК аб правамернасці праведзенай Капскім сустрэчы грунтаваліся толькі на тлумачэннях старшыні Барысаўскай ТВК Уладзіміра Баранніка. Цяпер зноў жа Баранніку пракуратурай прапанавана даць адказ праваабаронцу. Кола замкнулася. І надзеі на тое, што будуць апытаныя працаўнікі ААТ «Экран», якія і пацвердзяць правядзенне сустрэчы ў працоўны час, расталі цалкам.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international