У Шчучыне зьмешчаны пад варту актывіст перадвыбарчага штабу А. Мілінкевіча Васіль Бязьмен

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 сакавіка ўзяты пад варту Васіль Бязьмен - актывіст перадвыбарчага штабу А. Мілінкевіча. Ня выключана, што ягонае затрыманьне зьвязанае з крымінальнай справай, узбуджанай па ч. 3 арт. 293 КК РБ (масавыя беспарадкі), па якой ужо знаходзіцца пад вартай Сяргей Ляшкевіч.

2 сакавіка ў Шчучыне адбыліся ператрусы ў кватэрах Васіля Бязьмена і мясцовых кіраўнікоў выбарчага Штаба кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. У абодвух пасьля вышуку былі забраныя кампутарныя носьбіты інфармацыі, а таксама некаторыя друкаваныя выданьні, паперы з асабістага архіву. Сяргей Ляшкевіч быў затрыманы і некалькі дзён знаходзіўся ў Шчучынскім сьледчым ізалятары. Паводле словаў Ірыны Ляшкевіч, ягонай маці, ёй паведамілі, што сына затрымалі на 72 гадзіны. Па папярэдняй інфармацыі Сяргей Ляшкевіч падазраецца ў падрыхтоўцы арганізацыі групавых дзеяньняў, груба парушаючых грамадзкі парадак. На яго заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 293 КК РБ (масавыя беспарадкі). Але якія канкрэтна дзеяньні С.Ляшкевіча падлягаюць пад такое абвінавачаньне, у міліцыі не паведамляюць.

Нагадаем, што паводле нядаўніх дапаўненьняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь - частка 3 артыкула 293 КК РБ (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, а роўна фінансаваньне ці іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці) прадугледжвае пакараньне арыштам на тэрмін да 6-ці месяцаў альбо нават пазбаўленьне волі на тэрмін да 3-х гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international