У Абухаве ўчастковая камісія не ведае выбарчага заканадаўства

2010 2010-12-16T18:04:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vkrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грубае парушэнне заканадаўства здарылася 16 снежня на Абухаўскім выбарчым участку №24 (Гродзенскі раён). Участковая камісія, старшынёй якой з’яўляецца Анатоль Шніпко, унесла ў спіс выбаршчыкаў і выдала выбарчыя бюлетэні дзвюм грамадзянкам (Любоў Павядайка і Тацяна Іванчык), якія не мелі права галасаваць на гэтым участку, паколькі зарэгістраваныя ў іншым населеным пункце і павінны галасаваць у іншым месцы.

Незалежная назіральніца Галіна Дзербыш звярнула на гэта ўвагу камісіі, але яе не захацелі слухаць. Назіральніца напісала адпаведную заяву ў Гродзенскую раённую камісію.    

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international