Валянціна Свяцкая пра Мінскую гарадскую камісію: “Здаровы сэнс перамог”

2010 2010-12-16T17:44:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sviackaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 снежня Мінская гарадская выбарчая камісія разгледзела скаргу назіральніка Валянціны Свяцкай у… Генпракуратуру. Скарга адправілася назад у пракуратуру, бо, па словах самой В.Свяцкай, “здаровы сэнс перамог”.

Нагадаем, што назіральнік ад гарамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Валянціна Свяцкая яшчэ 30 лістапада накіравала ў Генеральную пракуратуру РБ скаргу на намесніка старшыні Маскоўскай раённай выбарчай камісіі г.Мінска, загадчыка аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Аляксандра Кудэрмаева. В.Свяцкая прасіла галоўны пракурорскі орган краіны даць юрыдычную ацэнку дзеянням гэтага дзяржаўнага чыноўніка, які на семінары-трэнінгу для старшынь участковых камісій 30 лістапада “дапускаў адвольнае тлумачэнне асобных палажэнняў Пастановы Цэнтральнай камісіі” – пастановы ЦВК N 99. Скарга ўтрымлівае і пералік каментароў А.Кудэрмаева, якія “былі скіраваныя на тлумачэнне спосабаў нейтралізацыі незалежных назіральнікаў і прыхавання магчымых фальсіфікацый волевыялення грамадзян з боку ўчастковых выбарчых камісій”. “Што ж датычыць падрыхтаваных пратаколаў па накіраванні назіральнікаў нібыта ад грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”, то відавочная спроба падлога дакументаў”, - піша В.Свяцкая.

У адказе В.Свяцкай Генпракуратура ніякіх юрыдычных ацэнак дзеянням А.Кудэрмаева не дала, затое накіравала яе просьбу пра гэта ў… Мінскую гарадскую выбарчую камісію. Юрыстаў не збянтэжыла тое, што не ў кампетэнцыі выбарчай камісіі даваць юрыдычныя ацэнкі. Затое ў адказе ёсць указанне на тое, што вольная трактоўка заканадаўчых актаў чыноўнікам – толькі меркаванне В.Свяцкай.

Але Мінская гарадская камісія пасля абмеркавання скаргі назіральніка зноў адправіла скаргу В.Свяцкай у Генпракуратуру.

“Я вельмі ўдзячна сябрам камісіі, - каментуе вынік разгляду яе скаргі Валянціна Анатольеўна. – Здаровы сэнс перамог. Вялікая мужнасць – не ўзяць на сябе адказнасць даваць юрыдычную ацэнку”. На паседжанні выступіў і сам фігурант скаргі сп.Кудэрмаеў, але яго выступ быў малаўцямным і нікога не пераканаў. Праўда, вусную падзяку за правядзенне трэнінгу чыноўнік усё ж атрымаў. 

“Мінская гарадская камісія атрымала маю скаргу з пракуратуры яшчэ 7 снежня, пасля гэтага былі два паседжанні. Чаму не разглядалі маё пытанне на іх, не разумею”, - кажа В.Свяцкая. На яе думку, верагодна адмысловае зацягванне часу, каб адказаць ёй толькі постфактум - пасля выбараў.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international