Дадзеныя па датэрміновым галасаванні праваабаронцаў і ЦВК пакуль не адрозніваюцца

2010 2010-12-16T19:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zasvabodnyjavybarylogo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дадзеныя аб удзеле выбаршчыкаў у галасаванні

ў другі дзень датэрміновага галасавання (15 снежня)

 

15.00, 16 снежня, Мінск – Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” супаставіла дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі аб яўцы выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне 15 снежня з дадзенымі ўласнага назірання за гэты дзень:

 

Крыніца

Колькасць участкаў,

з якіх ёсць дадзеныя аб колькасці выбаршчыкаў

Колькасць выбаршчыкаў на гэтых участках

Прагаласава-ла 15 снежня

Адсотак прагаласаваўшых 15 снежня

Цэнтральная выбарчая

камісія

 

6 390

 

7 052 292

 

269 441

 

3,821%

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

229

 

418 584

 

16 013

 

3,826%

 

Аналіз гэтых дадзеных сведчыць, што масавага ўбросу бюлетэняў у ноч з 14-е на 15-е снежня, ці ў іншыя адрэзкі часу, калі назіральнікі кампаніі не маглі назіраць за скрынямі для датэрміновага галасавання, не было. Аднак кампанія “Правабаронцы за свабодныя выбары” не можа выключыць магчымасці іншых маніпуляцый з бюлетэнямі – напрыклад, іх замены – ў начны час, калі скрыні недаступныя для назірання (як 14 ці 15 снежня, так і ў наступныя дні датэрміновага галасавання – 16, 17 і 18 снежня).

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адзначае павелічэнне адсотку выбарчых участкаў, на якіх назіраліся розныя формы прымусу да датэрміновага галасавання: калі 14 снежня такія выпадкі былі адзначаныя на 9,1% участкаў, ахопленых назіраннем, то 15 снежня – ужо на 14,3% участкаў. Павялічыўся і адсотак участкаў, на якіх ствараліся перашкоды незалежным назіральнікам – з 8,7% 14 снежня да 10,5% 15 снежня.

Кампанія таксама заклапочана тым фактам, што старшыні некаторых участковых выбарчых камісій адмаўляюцца прадстаўляць назіральнікам дадзеныя аб колькасці выбаршчыкаў, зарэгістраваных на участках.

 

___________________________________________________________________________________________________________

Мэтай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з’яўляецца назіранне за выбарамі Прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне пра высновы назірання беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці. Кампанія з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Інфармацыю пра кампанію можна знайсці на сайтах праваабарончага цэнтра «Вясна» (http://spring96.org) і Беларускага Хельсінкскага камітэта (http://www.belhelcom.org).

600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі  вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання ў Беларусі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international