У Смаргоні затрыманы кіраўнік штабу А. Мілінкевіча Алесь Дзергачоў

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра затрыманьне Алеся Дзергачова паведаміла ягоная жонка Любоў. Яна распавяла, што з 6 раніцы каля пад’езду дому, дзе жыве Дзергачоў, дзяжурыла міліцэйская машына. Калі Алесь Дзергачоў выйшаў з дому (у 13.15), адразу да яго падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, заламалі руку і заштурхалі ў машыну. Жонцы, якая выбегла з пад’езду, каб даведацца пра прычыны затрыманьня, сказалі, што яго павязуць на размову да намесьніка начальніка мясцовага РУУС.
Любоў Дзергачова паведаміла пра затрыманьне мужа міжнародным назіральнікам АБСЕ, якія накіроўваюцца ў адзяленьне міліцыі, каб даведацца пра прычыны затрыманьня кіраўніка Смаргонска штабу кандыдата ў прэзідэнты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international