viasna on patreon

Маладэчна: Чарговае затрыманне актывістаў

2010 2010-12-16T17:28:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karoscikjauhen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора вечарам у Маладэчне міліцэйскі патруль затрымаў апазіцыйных актывістаў Яўгена Каросціка і Дзяніса Лазара, якія на інфармацыйным стэндзе размяшчалі аб’яву аб сустрэчы з выбаршчыкамі давераных асобаў Рымашэўскага.

Хлопцаў даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе правялі асабісты дагляд. Знайшоўшы некалькі налепак з заклікам прыехаць на Плошчу, іх абвінавацілі ў распаўсюдзе гэтых налепак па горадзе, прад’явіўшы фотаздымак такой налепкі, размешчанай у іншым раёне горада.

У аддзяленні актывістаў пратрымалі калі 4 гадзінаў, і, склаўшы пратакол аб парушэнні добраўпарадкавання тэрыторыі, адпусцілі.

На фота: Яўген Каросцік

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства